Паспытай Веды — жывой вады!


Сёння, як ніколі, нашаму арганізму важна атрымліваць чыстую і здаровую ваду са збалансаваным мінеральным складам.

ВЕДА ў стараславянскай міфалогіі ўшаноўвалася як светлая і добрая багіня, якая дае жыццё ўсяму жывому, дзяўчына-рака, якая і стомленага падарожніка напоіць, і рану абмые, і, падняўшыся высока ў неба, упадзе жыватворным дажджом на нівы.

Біялагічна паўнавартасная вада здабываецца з артэзіянскіх свідравін глыбінёй 230-265 м. Магутны натуральны фільтр падземных парод забяспечвае ёй вылучную абароненасць ад вонкавага забруджвання. Ужывальная пры вытворчасці вады тэхналогія крэмневага насычэння робіць яе ўнікальнай і гаючай.

Гарантыі надзейнасці і аб'ектыўнасці кантролю якасці:

  • Высокая якасць вады ВЕДА дасягаецца адмысловым вытворчым працэсам, які прадугледжвае строгія санітарныя ўмовы і бесперапынны кантроль якасці.
  • Уласная вытворчая лабараторыя, якая ажыццяўляе пастаянны кантроль за фізіка-хімічнымі і бактэрыялагічнымі параметрамі ў адпаведнасці са стандартамі.
  • Сістэма менеджменту якасці сертыфікавана ў адпаведнасці з патрабаваннямі СТБ ІСО 9001-2015.
  • Вада прайшла выпрабаванні ў Дзяржаўнай установе "Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр па экспертнай ацэнцы якасці і бяспекі прадуктаў харчавання", якая пацвердзіла стабільнасць паказчыкаў якасці на працягу 12 месяцаў з моманту вырабу.
  • Існуючая сістэма апрацоўкі і кантролю якасці бутыляванай вады "Веда" забяспечыла перамогу ў Рэспубліканскіх конкурсах 2003, 2005, 2008 і 2010 года "Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь".

Для дома

ВЕДА — вада для здаровага жыцця! Тысячы сем'яў па ўсёй краіне выбіраюць для сябе чыстую і здаровую ваду высокай якасці. І мы забяспечваем іх такой вадой.

ВЕДА — гэта ідэальнае спалучэнне неабходнай для арганізма чалавека колькасці мінералаў і прыемнага асвяжальнага густу, што робіць прадукт прымальным для ўсіх чальцоў сям'і.

Для офiса

ВЕДА — Ваш ідэальны партнёр на працы! Ужываючы чыстую пітную ваду на працягу ўсяго працоўнага дня, Вы аказваеце неацэнную падтрымку свайму арганізму. Нават калі ваш арганізм не падвяргаецца інтэнсіўным фізічным нагрузкам, ён бесперапынна губляе ваду. Таму неабходна ўвесь час папаўняць дэфіцыт вады.

Вада ВЕДА дапаможа вам асвяжыцца, зняць эмацыйную напругу і сабрацца з сіламі для працягу эфектыўнай працы. Яна стане выдатным дадаткам да любой дзелавой сустрэчы.

Для школы

З Ведай лягчэй вучыцца і весялей адпачываць!

Замоўце ваду Веда ў школу, і вашы вучні змогуць не толькі спаталяць смагу, але і лепш спраўляцца з разумовымі і фізічнымі нагрузкамі.

Зручная і бясплатная дастаўка ў дамы і офісы

Мы цэнім Ваш час і робім усё для таго, каб зносіны з намі былі максімальна простымі і зручнымі. Мы імкнемся ўсталяваць цёплыя адносіны з кожным кліентам. Нашы аператары будуць рады адказаць на ўсе вашы пытанні.

Тэлефануйце: (0163) 41·78·43, +375 (29) 722·86·54, +375 (29) 697·40·54 (Баранавiчы)

ВЕДА — даючая жыццё. Жывiце з ВЕДАЙ!

Тэлефоны нашых службаў

115 - кароткi нумар
Адзіны абласны кантакт-цэнтр ЖКГ

(0163) 41·67·46, 41·74·22, 41·63·92
Аператары абанентнай службы
(0163) 46·77·00, +375 (29) 802·15·47
Ўстаноўка, замена і рамонт вадамераў

+375 (29) 722·86·54, +375 (29) 697·40·54
Заказ крамнёвай бутыляванай вады «Веда»

Наш адрас: вул. Камсамольская, 55
225409, г.Баранавiчы, Брэсцкая вобласць
Тэлефон прыёмнай: (0163) 65·60·30 (факс)
Час працы:
з 800 да 1700, перапынак: з 1300 да 1400




Версія сайта для людзей са слабым зрокам
 
© 2023, Камунальнае ўнітарнае вытворчае прадпрыемства «Водаканал» г.Баранавiчы
Па ўсіх пытаннях звяртайцеся па адрасе: info@veda.by