Агульныя звесткі аб прадпрыемстве


Баранавіцкае камунальнае унітарнае вытворчае прадпрыемства водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі "Водаканал" — адно з вядучых прадпрыемстваў галіны міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, тэхналогіі і абсталяванне якога адказваюць апошнім дасягненням тэхнічнага прагрэсу.

Баранавіцкае КУВП "Водаканал" — гэта сучаснае прадпрыемства жыццезабеспячэння горада з поўным замкнёным вытворчым цыклам:

  • здабыча і ачыстка вады,
  • рэалізацыя яе спажыўцам,
  • адвод і ачыстка каналізацыйных сцёкаў.

Прадпрыемства абсталяванае абноўленым энергазберагальным абсталяваннем, аўтаматызацыяй і дыспетчарызацыі вытворчых аб'ектаў, што дазваляе забяспечваць якасць пітной вады і экалагічную бяспеку.

Прагрэсіўныя тэхналогіі і эфектыўны менеджмент, якія выкарыстоўваюцца на прадпрыемстве, накіраваныя на ўдасканаленне галоўнай задачы - якасць аказваемых паслуг.


Каласоўскі Віктар Вікенцьевіч — дырэктар Баранавiцкага КУВП "Водаканал".
Дзейнічае на падставе Статута. Працоўны тэлефон: +375 (163) 65-60-30

Дзюбінскі Васілiй Яўгеньевіч — намеснiк дырэктара - галоўны iнжынер.
Працоўны тэлефон: +375 (163) 65-60-18

Лось Валерый Васільевіч — намеснiк дырэктара па капітальным будаўніцтве.
Працоўны тэлефон: +375 (163) 41-78-47

225409, Рэспублiка Беларусь, Бресцкая вобласць
г. Баранавiчы, вул. Камсамольская, 55

Тэл/факс: +375 (163) 65-60-30, 41-78-43, 41-74-27, 41-73-89

УНП 200566186, АКПА 033686861000

з 8:00 да 17:00, перапынак з 13:00 да 14:00, выхадны - субота, нядзеля

Графік работы службаў Баранавiцкага КУВП "Водаканал"
(формат PDF; 85 кб)

Гарадскім органам кіравання Прадпрыемствам з'яўляецца Камунальнае ўнітарнае шматгаліновае прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі "Баранавіцкая гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка".

Адрас: 225409, Рэспубліка Беларусь, Брэсцкая вобласць, г.Баранавічы, вул.Савецкая, 59
Тэлефон прыёмнай: +375 (163) 64-17-95. Электронная пошта: reception@barjkh.by
Рэжым працы: з 8:00 да 17:00, перапынак з 13:00 да 14:00, выхадны - субота, нядзеля

Ніжэй мы размясцілі пералік адміністрацыйных працэдур, што ажыццяўляюцца ў Баранавіцкім КУВП "Водаканал", у адпаведнасці з патрабаваннямі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010г. № 200 "Аб адміністрацыйных працэдурах, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі" па заявах грамадзян і ў адносінах да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

Адміністрацыйныя працэдуры, якія ажыццяўляюцца ў Баранавіцкім КУВП "Водаканал" па заявах грамадзян
(фармат PDF; 191 кб)

Партал рэйтынгавай ацэнкі арганізацый прадастаўляе даступны спосаб для грамадзян выказаць сваё меркаванне аб якасці абслугоўвання насельніцтва дзяржаўнымі арганізацыямі, што спрыяе павышэнню якасці аказання дзяржаўных паслуг.

Рэйтынг дзяржаўных арганізацый, які фарміруецца на аснове гэтых ацэнак, стварае дадатковы стымул для паляпшэння якасці працы з насельніцтвам і спрыяе развіццю адкрытага дыялогу ўрада і насельніцтва.

Функцыянаванне партала адпавядае мэтам і задачам, пастаўленым перад дзяржавай Кіраўніком дзяржавы (Дырэктыва Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. № 2 "Аб мерах па далейшай дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату»).

Партал рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь даступны ў сетцы Інтэрнэт па адрасе: качество-услуг.бел


Работа са зваротамі грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб, у Баранавіцкім КУВП "Водаканал" ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў", Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычніка 2007 г. № 498 "Аб дадатковых мерах па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асобаў", Дырэктывай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. № 2 "Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасцi забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва".

Электронныя звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб у Баранавіцкае КУВП "Водаканал" накіроўваюцца і разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў".

Тэлефоны нашых службаў

115 - кароткi нумар
Адзіны абласны кантакт-цэнтр ЖКГ

(0163) 41·67·46, 41·74·22, 41·63·92
Аператары абанентнай службы
(0163) 46·77·00, +375 (29) 802·15·47
Ўстаноўка, замена і рамонт вадамераў

+375 (29) 722·86·54, +375 (29) 697·40·54
Заказ крамнёвай бутыляванай вады «Веда»

Наш адрас: вул. Камсамольская, 55
225409, г.Баранавiчы, Брэсцкая вобласць
Тэлефон прыёмнай: (0163) 65·60·30 (факс)
Час працы:
з 800 да 1700, перапынак: з 1300 да 1400



Інтэрнэт-рэсурсы Рэспублікі Беларусь:
  • Інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь president.gov.by
  • Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь   mjkx.gov.by
  • Нацыянальны прававы інтэрнэт партал  pravo.by
  • Баранавіцкі гарадскі выканаўчы камітэт baranovichi-gik.gov.by

Версія сайта для людзей са слабым зрокам
 
© 2023, Камунальнае ўнітарнае вытворчае прадпрыемства «Водаканал» г.Баранавiчы
Па ўсіх пытаннях звяртайцеся па адрасе: info@veda.by